Уладзімір Ігаравіч Арнольд (,  — , ) — савецкі і расійскі матэматык, аўтар работ у галіне тапалогіі, тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў, тэорыі асаблівасцей гладкіх адлюстраванняў і тэарэтычнай механікі. Адзін з найбуйнейшых матэматыкаў XX стагоддзя. Акадэмік АН СССР (РАН, з 1990, член-карэспандэнт з 1984), замежны член Нацыянальнай АН ЗША (1983), Французскай АН (1984), Лонданскага каралеўскага таварыства (1988), Нацыянальнай акадэміі дэі Лінчэі (1988), Амерыканскага філасофскага таварыства (1990), Еўрапейскай акадэміі (1991), доктар фізіка-матэматычных навук (1963), галоўны навуковы супрацоўнік Матэматычнага інстытута імя У. А. Сцяклова РАН, прафесар МДУ і Універсітэта Парыж-Дафін. Лаўрэат шматлікіх узнагарод, Ленінскай прэміі (1965), прэміі Крафарда (1982), прэміі Вольфа (2001), Дзяржаўнай прэміі РФ (2007), прэміі Шаа (2008).

Катэгорыя:Дактары фізіка-матэматычных навук Катэгорыя:Правадзейныя члены АН СССР Катэгорыя:Правадзейныя члены РАН Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Шаа Катэгорыя:Матэматыкі СССР Катэгорыя:Матэматыкі Расіі Катэгорыя:Матэматыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Матэматыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Члены Акадэміі дэі Лінчэі Катэгорыя:Ганаровыя дактары Таронцкага ўніверсітэта Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РФ у галіне навукі і тэхнікі Катэгорыя:Аўтары падручнікаў Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі імя М. І. Лабачэўскага