Ласла Ловас (; нар. ) — венгерскі матэматык, вядомы працамі па камбінаторыцы, за якія ён быў узнагароджаны шматлікімі прэстыжнымі прэміямі. Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (2012).

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і хірурга. Значнае ўражанне на яго аказалі артыкул і асабістая сустрэча з Палам Эрдзёшам. Падчас вучобы ў школе тройчы выйграваў залатыя медалі на Міжнародных матэматычных алімпіядах (1964, 1965, 1966; у 1963 годзе атрымаў сярэбраны), а яго сын выйграў медаль у 2008 годзе.

Ступень кандыдата навук абараніў у 1970 годзе ў Венгерскай акадэміі навук, пад кіраўніцтвам Цібара Галаі. На працягу 1990-х працаваў на пасадзе прафесара ў Ельскім універсітэце і супрацоўнічаў з даследчым цэнтрам Microsoft да 2006 года. Затым вярнуўся ў Будапешцкі ўніверсітэт, на пасаду дырэктара Інстытута матэматыкі.

Катэгорыя:Матэматыкі Венгрыі Катэгорыя:Матэматыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Матэматыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Замежныя члены РАН