Джозеф Бішап Келер (;  — ) — амерыканскі матэматык, які спецыялізаваўся ў сферы прыкладной матэматыкі. Найбольш вядомы сваёй працай пра геаметрычную тэорыю дыфракцыі.

Адукацыя і праца Нарадзіўся ў Патэрсане, вучыўся ў школе Eastside High School, дзе быў членам каманды па матэматыцы. Пасля атрымання ў 1943 годзе ступені бакалаўра ў Нью-Ёркскім універсітэце атрымаў там жа ў 1948 годзе ступень PhD пад кіраўніцтвам Рыхарда Куранта. Быў прафесарам матэматыкі ў Курантаўскім інстытуце матэматычных навук Нью-Ёркскага ўніверсітэта да 1979 года. Затым працаваў прафесарам матэматыкі і машынабудавання ў Стэнфардскім універсітэце да 1993 года, калі стаў эмерытам.

Катэгорыя:Матэматыкі ЗША Катэгорыя:Матэматыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Матэматыкі XXI стагоддзя