Актуа́рый () — спецыяліст па страхавой матэматыцы (матэматычнай статыстыцы і тэорыі імавернасцей)Актуарий // Бизнес. Толковый словарь. — М.: «ИНФРА-М», Издательство «Весь Мир». Грэхэм Бетс, Барри Брайндли, С. Уильямс и др. Общая редакция: д.э.н. Осадчая И. М.. 1998, які валодае тэорыяй актуарных разлікаў. Займаецца распрацоўкай метадалогіі і вылічэннем страхавых тарыфаў, разлікамі, звязанамі з утварэннем рэзерву страхавых унёскаў па доўгатэрміновых відах страхавання, вызначэннем памераў выкупныхВыкупная сумма — Ефимов С. Л. Экономика и страхование: Энциклопедический словарь. — М.: Церих-ПЭЛ, 1996. — 528 с. — ISBN 5-87811-016-4 і рэдукаваных страхавых сумРедуцирование страховой суммы — Ефимов С. Л. Экономика и страхование: Энциклопедический словарь. — М.: Церих-ПЭЛ, 1996. — 528 с. — ISBN 5-87811-016-4, а таксама пазык па дагаворах страхавання жыцця і пенсій. Актуарыі праводзяць ацэнку сістэм фінансавай бяспекі, надаючы адмысловую ўвагу іх складанасці, матэматыцы і механізмам функцыянавання. Урадавы актуарый адказвае за пытанні нацыянальнага страхавання і пенсійных праграм.
У той час як гісторыя страхавання ўзыходзіць да антычнасці, канцэпцыі, неабходныя для навуковай ацэнкі і зніжэння рызык, бяруць свой пачатак у даследаваннях XVII стагоддзя па тэорыі верагоднасцей і ануітэтам. Актуарыям XXI стагоддзя патрабуюцца аналітычныя навыкі, дзелавыя веды і разуменне чалавечых паводзін і інфармацыйных сістэм для распрацоўкі і кіравання праграмамі, якія кантралююць рызыку. Фактычныя крокі, неабходныя для таго, каб стаць актуарыям, звычайна залежаць ад краіны. Аднак амаль усюды гэты працэс мае строгую структуру навучання ці здачы іспытаў, і для таго патрабуецца шмат гадоў.
Прафесія актуарыя нязменна лічыцца адной з самых запатрабаваных. У розных даследаваннях, пачынаючы з 2010 года, пасада актуарыя неаднаразова займала першае ці другое месца рэйтынгу .
Узнікненне прафесіі
Яшчэ з моманту нараджэння цывілізацыі і па меры развіцця эканамічных сувязяў у грамадстве паступова выяўлялася неабходнасць раздзялення розных рызык. Напрыклад, людзі, якія ўсё жыццё жылі ў вёсцы, падвяргаліся рызыцы пажару, у выніку якой іх супольнасці ці сям’я маглі застацца без прытулку. Пасля з’яўлення бартару паўсталі больш складаныя рызыкі. Купцы, якія адпраўляліся ў гандлёвыя паездкі, неслі рызыку страты давераных ім тавараў, сваёй маёмасці ці нават свайго жыцця. Пасярэднікі ў гандлі будавалі склады, што падвяргала іх фінансавай рызыцы. Першасныя пастаўшчыкі ў хатніх гаспадарках рызыкавалі заўчаснай смерцю, інваліднасцю ці немаччу, што магло б прывесці да голаду іх утрыманцаў. Атрыманне крэдыту было абцяжарана, калі крэдытор турбаваўся пра немагчымасць пагашэння крэдыту ў выпадку смерці ці немачы пазычальніка. Усё гэта спараджала неабходнасць утварэння інстытута страхавання.
Вобласць дзейнасці Галоўным чынам веды актуарыя выкарыстоўваюцца ў страхавым і інвестыцыйным бізнесе — у абедзвюх прафесіях неабходна ацэньваць верагоднасці грашовых плыняў.
У страхавым бізнесе актуарый займаецца: распрацоўкай метадалогіі і вылічэннем страхавых тарыфаў; разлікамі, звязанымі з утварэннем рэзерву страхавых унёскаў па доўгатэрміновых відах страхавання; вызначэннем памераў выкупных і рэдукаваных страхавых сум; вызначэннем памераў пазык па дагаворах страхавання жыцця і пенсій;
У інвестыцыйным бізнесе ў задачы актуарыя ўваходзіць: распрацоўка і ўжыванне мадэляў ацэнкі рызыкавых прылад; разлік рэзерваў інвестыцыйнага фонду (у тым ліку абавязковых заканадаўствам);
Крыніцы
Спасылкі Гісторыя ўзнікнення тэрміна «актуарый» Масыч М. А., «Фінансавыя і камерцыйныя разлікі на ЭВМ», Канспект лекцый. — Таганрог: Выд-у ТРТУ, 2005 Пра прафесію актуарыя Гільдыя актуарыяў Міжнародная актуарная асацыяцыя Методыка актуарных разлікаў НПФ Партал «Актуарыі: праблемы, падзеі, інфармацыя» The Actuarial Profession Асацыяцыя прафесійных актуарыяў
Катэгорыя:Прафесіі Катэгорыя:Актуарныя разлікі