Масавае забойства на ваенным палігоне в/ч № 34670 ў Белгародскай вобласці — расстрэл салдат, які здарыўся 15 кастрычніка 2022 года на палігоне в/ч № 34670 каля сяла Солаты Валуйскага раёна Белгарадскай вобласці Расійскай Федэрацыі.
Паводле крыніц Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі, стральба адбылася падчас агнявой падрыхтоўкі добраахвотнікаў, якія рыхтуюцца да ўдзелу ва ўварванні ва Украіну, аднак шэраг расійскіх крыніц заявілі, што загінулі мабілізаваныя грамадзяне Расійскай Федэрацыі з Бранскай вобласці.
Ход падзей Падчас заняткаў па агнявой падрыхтоўцы адзін з вайскоўцаў, які да гэтага страляў па мішэнях, нечакана разгарнуў кулямёт у бяззбройны натоўп і адкрыў агонь. Разам з ім з аўтамата страляў яшчэ адзін чалавек. Тыя, хто нападаў, былі забітыя снайперамі. Адразу некалькі крыніц паведамілі аб тым, што страляніна адбылася яшчэ ў 10 ці 12 гадзін раніцы. Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі паведаміла пра падзею са шматгадзіннай затрымкай (паведамленне ў ТАСС з’явілася ў 22:22).
Загінуўшыя і параненныя Мінабароны Расійскай Федэрацыі паведаміла пра 11 загінуўшых і 15 параненых. Паводле паведамленняў іншых крыніц, колькасць загінулых розніцца ад 10 да 22 чалавек. Мінабароны РФ сцвярджала, што пацярпелі добраахвотнікі, аднак іншыя крыніцы паведамлялі, што на палігоне размяшчаліся мабілізаваныя з Бранскай вобласці. Губернатар Белгародскай вобласці Вячаслаў Гладкоў у відэазвароце ўдакладніў, што сярод пацярпелых няма жыхароў вобласці.
Расследаванне Па факту падзеі Следчым камітэтам па Заходняй ваеннай акруге была распачата крымінальная справа аб масавым забойстве па артыкуле 105 Крымінальнага кодэкса Расійскай Федэрацыі.
У Мінабароны Расійскай Федэрацыі растрэл назвалі тэрактам.
Катэгорыя:Падзеі 15 кастрычніка Катэгорыя:Кастрычнік 2022 года Катэгорыя:Масавыя забойствы ў Расіі Катэгорыя:Забойствы, здзейсненыя ў 2022 годзе Катэгорыя:2022 год у Расіі Катэгорыя:Гісторыя Белгародскай вобласці