Сяргей Уладзіміравіч Суравікін (; нар. , ) — расійскі военачальнік, галоўнакамандуючы Паветрана-касмічнымі сіламі Расійскай Федэрацыі (2017—2023). Герой Расійскай Федэрацыі (2017), генерал арміі (2021).
У чэрвені 2022 года стала вядома, што генерал Суравікін камандуе Паўднёвай групоўкай расійскіх войскаў падчас уварвання Расіі на Украіну. З 8 кастрычніка 2022 года па 11 студзеня 2023 года з’яўляўся камандуючым Аб’яднанай групоўкай войскаў Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі ў зоне спецыяльнай ваеннай аперацыі (пры ўварванні Расіі на Украіну). З 11 студзеня 2023 года — намеснік камандуючага Аб’яднанай групоўкай расійскіх войскаў ва Украіне.
Зноскі
Катэгорыя:Генералы арміі (РФ) Катэгорыя:Удзельнікі Другой чачэнскай вайны Катэгорыя:Удзельнікі ваеннай аперацыі Расіі ў Сірыі