Эдуард Бярнардавіч Ліпень (нар. 1936) — беларускі ўрач анестэзіёлаг-рэаніматолаг, педагог, альпініст, майстар спорту міжнароднага класа. Удастоены вышэйшага альпінісцкага звання «Снежны барс» (1982)Липень, Эдуард Бернардович (врач; альпинист; род. 1936) .

Біяграфія

Скончыў лячэбны факультэт Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута ў 1960 годзеЛипень Эдуард Бернардович . У 1963 годзе паступіў і ў 1965 годзе скончыў клінічную ардынатуру па анестэзіялогіі БДІУУ. Урач анестэзіёлаг-рэаніматолаг вышэйшай катэгорыі, агульны стаж урачэбнай работы складае 55 гадоў, стаж работы па спецыяльнасці анестэзіёлага-рэаніматолага — 52 гады, стаж навукова-педагагічнай работы — 39 гадоў.

Грамадская дзейнасць

Актыўна ўдзельнічае ў грамадскай рабоце: на працягу 10 гадоў узначальваў Беларускую рэспубліканскую федэрацыю альпінізму, а таксама кіраваў хорам ваеннай і патрыятычнай песні ваенна-медыцынскага факультэта БДМУ.

Узнагароды

Мае ўрадавую ўзнагароду — медаль за воінскую доблесць, а таксама званне «Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь». У 1982 годзе другім з беларусаў атрымаў званне «Снежны барс» за заваяванне ўсіх «сямітысячнікаў» СССРСпіс альпіністаў, якія атрымалі званне «Снежны барс» .

Літаратура

Спортивная энциклопедия Беларуси. — Минск, 2005.

Спасылкі

Липень Эдуард Бернардович

Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Медыкі СССР Катэгорыя:Рэаніматолагі СССР Катэгорыя:Рэаніматолагі Беларусі Катэгорыя:Альпіністы Беларусі Катэгорыя:Альпіністы СССР Катэгорыя:Снежны барс (тытул) Катэгорыя:Анестэзіёлагі Беларусі Катэгорыя:Анестэзіёлагі СССР