Сэр Сайман Керван Дональдсан (; нар. ) — брытанскі матэматык, лаўрэат міжнародных прэмій. Знакаміты працамі ў галіне тапалогіі гладкіх (дыферэнцуемых) 4-мерных мнагастайнасцей.

Біяграфія Сайман Дональдсан атрымаў ступень бакалаўра ў Пембрук-каледжы (Кембрыдж), у 1979 годзе; пасля чаго стаў аспірантам у Вустэр-каледжы (Оксфард) — спачатку пад кіраўніцтвам Найджэла Хітчына, а затым — Майкла Ацьі. У 1982 годзе, яшчэ будучы аспірантам, ён апублікаваў артыкул Self-dual connections and the topology of smooth 4-manifolds.

Пасля атрымання ў 1983 годзе ў Оксфардзе ступені доктара філасофіі Дональдсан пачаў выкладаць у оксфардскім Каледжы Усіх Душ. 1983/1984 навучальны год ён правёў у ЗША ў Інстытуце перспектыўных даследаванняў, і ў 1985 годзе вярнуўся ў Оксфард ужо прафесарам. Адзін год ён правёў у Стэнфардскім універсітэце, а з 1998 года перайшоў на працу ў Імперскі каледж Лондана.

З 2014 года працуе ва Універсітэце штата Нью-Ёрк у Стоўні-Брук.

У 2012 годзе за заслугі ў галіне матэматыкі Сайман Дональдсан быў узведзены ў рыцарскае званне.

Узнагароды 1984 — Прэмія Уайтхеда 1986 — Філдсаўская прэмія 1994 — Прэмія Крафарда 2006 — Міжнародная прэмія караля Фейсала 2008 — Прэмія Немерса па матэматыцы 2009 — Прэмія Шаа 2014 — Breakthrough Prize in Mathematics 2019 — Прэмія Веблена па геаметрыі

Катэгорыя:Матэматыкі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Матэматыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Матэматыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Шаа Катэгорыя:Замежныя члены РАН Катэгорыя:Члены Амерыканскага матэматычнага таварыства