This Minsk Media — беларускае незалежнае СМІ, якое публікуе кантэнт на беларускай і рускай мовах. Распаўсюджваецца праз Telegram-канал, YouTube-канал і іншыя сацсеткі і месэнджары. Да сакавіка 2025 года праект быў вядомы пад назвай «Это Минск, детка».
Гісторыя Першым рэсурсам, створаным пад брэндам «Это Минск, детка» была суполка ў сацыяльных сетках «У Кантакце» ў 2013 годзе. У асноўным публікаваўся гумарыстычны кантэнт звязаны з Мінскам.
У 2017 годзе пра «Это Минск, детка» напісалі некалькі іншых СМІ і абвінавачвалі праект у вярбоўцы наймітаў для вайны ва Украіне. Гэта было звязаны з актыўнымі заклікамі праектам да пасільнай дапамогі тактычнай групе «Беларусь», якая брала ўдзеле ва ўзброеным канфлікце на Данбасе на баку Украіны. Таксама іх абвінавацілі ў русафобіі і нацызме.
13 студзеня 2020 года аўтару «Это Минск, детка» патэлефанавалі з ГУБАЗіК і выклікалі на размову. Як паведамляе заснавальнік праекта, яму прапанавалі супрацоўніцтва з праваахоўнымі органамі, ад якіх ён адмовіўся. Ён лічыць, што гэта магло быць звязана з прэзідэнцкімі выбарамі, якія мусілі неўзабаве адбыцца.
Падчас перадвыбарчай кампаніі і саміх выбараў медыяпраект перайшоў у рэжым актыўнага інфармацыйнага супраціву Аляксандру Лукашэнку. Публікаваліся праграмы апазіцыйных кандыдатаў, крытычныя навіны. «Это Минск, детка» заклікалі жыхароў Беларусі да ўдзелу ў пратэстах супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту сілавікоў. Таксама суполка каардынавала многія дваровыя ініцыятывы і была злучанльным звяном паміж штабам Ціханоўскай і дварамі. У лістападзе 2020 года Яўген Малахоўскі пакінуў Беларусь, асцерагаючыся арышту. Ён пераехаў у Кіеў, але не спыніў дзейнасць праекту.
14 траўня 2022 года па заяве пракуратуры Мінска Telegram-канал «Это Минск, детка» прызнаны экстрэмісцкімі матэрыяламі, што пацягнула вялікую колькасць «адпісак» у Telegram.
У 2022 годзе суполка «Это Минск, детка» заблакіравана для карыстальнікаў з Расіі па патрабаванні Генеральнай пракуратуры РФ ад 24.02.2022 № 27-31-2020/Ид2145-22.
Пастановай суда Цэнтральнага раёна г. Мінска ад 13 траўня 2022 года Telegram-канал з назвай «Гэта Менск, дзетка» занесены ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. 15 чэрвеня 2023 года ўсе іншыя сацыяльныя сеткі праекта (Youtube-канал, Tik-Tok-акаўнт, старонка ў Twitter і ўліковы запіс у Instagram) таксама занесены ў спіс пастановай Барысаўскага раённага суда Мінскай вобласці.
У верасні 2022 года некаторыя ўдзельнікі каманды «Это Минск, детка» адправіліся ва Украіну каб зрабіць фільм-рэпартаж пра полк Каліноўскага. Былі арганізаваны перадпаказы гэтага рэпартажу ў некаторых гарадах Польшчы — Варшаве, Кракаве і Беластоку з грашовым зборам на патрэбы палка. Падчас перадпаказаў сабрана 1 тысяча еўра.
У 2024 годзе беларускія ўлады абвясцілі праект экстрэмісцкім фарміраваннем.
Склад каманды Усе ўдзельнікі каманды «Это Минск, детка» — беларусы, асноўная частка каманды жыве ў Польшчы. Некаторыя ўдзельнікі трымаюцца ананімнасці. Кіраўнік праекта — Яўген Малахоўскі.
Кантэнт у сацыяльных сетках Унікальны кантэнт транслююць толькі ў некалькіх сацыяльных сетках, астатняе дубліруюць наяўную інфармацыю. Youtube — відэаролікі з дайджэстам самых цікавых навін за апошні час, а таксама тэматычныя ролікі. Tik-tok — кароткія гумарыстычныя ролікі а таксама навінавыя ролікі, што не ўвайшлі ў дайджэст на Youtube. Spotify — падкасты на розную тэматыку. Telegram — навіны, гістарычныя і сучасныя фатаграфіі Мінска і рэгіёнаў.
Крыніцы
Спасылкі Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў (Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь)
Катэгорыя:Беларускія інтэрнэт-СМІ Катэгорыя:Telegram-каналы Катэгорыя:Цэнзура ў Беларусі