Юго Дзюмініль-Капен (фр.: Hugo Duminil-Copin; нар. , Шатнэ-Малабры, Францыя) — французскі матэматык, спецыяліст па тэорыі імавернасцей, філдсаўскі лаўрэат (2022). Доктар, прафесар Інстытута вышэйшых навуковых даследаванняў (IHES) і Жэнеўскага ўніверсітэта.

Біяграфія Вучыўся ў Ліцэі Людовіка Вялікага (2003—2005) і Універсітэце Парыж-поўдзень XI (2006—2007), у апошнім атрымаў магістарскую ступень. Таксама атрымаў агрэжэ па матэматыцы ў парыжскай Вышэйшай нармальнай школе, дзе займаўся для гэтага ў 2006—2008 гады. У 2008—2012 гады працаваў над доктарскай, быў постдактарантам у Жэнеўскім універсітэце ў Станіслава Смірнова. У 2013—2014 гады — асістэнт-прафесар Жэнеўскага ўніверсітэта. З верасня 2016 года поўны прафесар IHES.

Узнагароды Прэмія Vacheron Constantin (2012) Прэмія Рола Дэвідсана (2012, сумесна з Венсанам Бэфарай) Абервольфахская прэмія (2013) Курс Пека (Калеж дэ Франс, 2015) Прэмія за раннюю кар’еру (Міжнародная асацыяцыя матэматычнай фізікі, 2015) Прэмія Еўрапейскага матэматычнага таварыства (2016) Прэмія за прарыў у матэматыцы (2017) Прэмія Эрбрана (2017) Прэмія Лоэва (2017) Запрошаны даклад на Міжнародным кангрэсе матэматыкаў (2018) Філдсаўская прэмія (2022)