Юрген Курт Мозер (; , , Германія — , ) — германскі, амерыканскі і швейцарскі матэматык.
Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1971), замежны член Расійскай акадэміі навук (1994), Французскай акадэміі навук (1995). Прэзідэнт Міжнароднага матэматычнага саюза ў 1983—1986 гадах.
Біяграфія У 1947 годзе паступіў у Гётынгенскі ўніверсітэт і скончыў яго ў 1952 годзе.
У 1955 годзе пераехаў у ЗША.
У 1955—1957 гг. працаваў у Нью-Ёркскім універсітэце.
З 1957 года — у Масачусецкім тэхналагічным інстытуце (прафесар з 1960 года).
З 1967 года — дырэктар Інстытута матэматычных навук імя Р. Куранта.
З 1980 года прафесар Вышэйшай тэхнічнай школы (у 1984–1995 дырэктар Інстытута матэматычных даследаванняў) у ЦюрыхуМозер Юрген ..
Навуковая дзейнасць Працы па тэорыі звычайных дыферэнцыяльных ураўненняў і ўраўненняў з частковымі вытворнымі, спектральнай тэорыі.
Шэраг работ прысвечаны тэорыі ўстойлівасці дыферэнцыяльных ураўненняў і нябеснай механіцы.
Міжнародная прэмія Вольфа (1994/1995) па матэматыцы за работы па ўстойлівасці гамільтанавых сістэм.
Сям'я Нарадзіўся ў сям’і ўрача-неўролага Курта Мозера і піяністкі Ільзы Штрэльке. Пасля вайны сям’я жыла ў Мекленбургу.
Яго жонка Гертруда (1928—2014), біёлаг, была дачкой матэматыка Рыхарда Куранта, унучкай матэматыка Карла Рунгэ і сястрой фізіка-ядзершчыка Эрнэста Куранта.
Крыніцы
Катэгорыя:Матэматыкі Германіі Катэгорыя:Матэматыкі ЗША Катэгорыя:Матэматыкі Швейцарыі Катэгорыя:Матэматыкі XX стагоддзя