Дана Сцюарт Скот (, нар. ) — амерыканскі матэматык, вядомы працамі ў галіне матэматычнай логікі і інфарматыкі.

Даследаванні Скота звязаны з тэорыяй мадэлей, тэорыяй аўтаматаў, мадальнай і інтуіцыянісцкай логікамі, канструктыўнай матэматыкай і сувяззю паміж логікай і тэорыяй катэгорый. Філасофскія інтарэсы ляжаць у галіне асноў логікі, філасофіі матэматыкі і семантычнага аналізу натуральных моў.

Зрабіў буйны ўклад у развіццё інфарматыкі, распрацаваўшы матэматычную тэорыю вылічэнняў. Ім была распрацавана мадэль бестыпавага λ-вылічэння, для чаго была ўведзена спецыяльная тапалогія (пазней названая яго імем), спачатку на поўных рашотках, і пасля абагульненая да поўных часткова ўпарадкаваных мностваў. У межах гэтай мадэлі развіў тэорыю і мадэлі вылічэнняў, распрацаваў прынцыпы дэнатацыйнай семантыкі моў праграмавання, паглыбіў паняцце аб вылічальнасці.

Катэгорыя:Матэматыкі ЗША Катэгорыя:Логікі ЗША Катэгорыя:Матэматыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Матэматыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Таполагі Катэгорыя:Постаці інфарматыкі