Капліца — каталіцкая капліца ў в. Слабодка Навагрудскага раёна. Размешчана на могілках. Пабудавана ў 1820-я гг. з цэглы як пахавальня.

Архітэктура Помнік архітэктуры класіцызму. Прамавугольны ў плане аб’ём пад двухсхільным дахам. Фасад вырашаны 4-пілястравым порцікам з трохвугольным франтонам, па цэнтры прарэзаны прамавугольным уваходным праёмам і паўкруглай люкарнай над ім. Бакавыя фасады расчлянёны высока ўзнятымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі і пілястрамі ў прасценках. Будынак апяразаны шырокім антаблементам з карнізам на сухарыках.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:1820-я ў Беларусі Катэгорыя:Слабодка (Навагрудскі раён) Катэгорыя:Капліцы-пахавальні Беларусі Катэгорыя:Культавыя збудаванні Навагрудскага раёна Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі класіцызм