Людміла Міхайлаўна Мягко́ва (; — ) — мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (мастацкае шкло), Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1977).
Біяграфія
Нарадзілася ў Ленінградзе. У 1959 годзе скончыла Ленінградскае вышэйшае мастацка-прамысловае вучылішча імя Мухінай па спецыяльнасці «Кафлярства і мастацкая апрацоўка шкла». Працавала на шклозаводзе «Нёман» у горадзе Бярозаўка (Лідскі раён Гродзенскай вобласці Беларусі).
Пахавана была 25.02.2022 у Бярозаўцы .
Творчасць Аўтар прац у галіне мастацкага шкла, пераважна ў гутнай тэхніцы. Разам з мужам, Уладзімірам Мурахверам стварыла для масавай вытворчасці новыя ўзоры прасаваных вырабаў з каляровага шкла. У сваіх працах выкарыстоўвала традыцыйныя народныя формы посуду. Сярод прац Л. М. Мягковай вазы «Путанка», «Бярозавы гай», «Баранчыкі», наборы посуду «Залаты пеўнік», «Птушыны двор» і інш. Мастацкая спадчына Людмілы мягковай захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічнам музеі, музеі шклозавода «Неман», музеях Омска, Царыцына, Кускова.
Узнагароды і званні Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1977). Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР (1975) Сярэбраныя медалі ВДНГ СССР (1961, 1972, 1973, 1985) Залаты медаль ВДНГ СССР (1965) Бронзавыя медалі ВДНГ СССР (1965, 1971) Медаль «За працоўную адзнаку» (1981) Ганаровая грамата Савета Міністраў СССР (1988) Сярэбраны медаль Акадэміі мастацтваў СССР (1990) Ганаровы знак Саюза мастакоў (2001)
Літаратура
Спасылкі Художники // Сайт ААТ Шклозавод «Нёман» Персональный альбом «Людмила Мягкова» // Сайт Лідскага гісторыка-мастацкага музея
Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Майстры мастацкага шкла Беларусі Катэгорыя:Постаці Бярозаўкі