Самір Ханданавіч (; нар. 14 ліпеня 1984, Любляна, СФРЮ) — славенскі футбаліст, брамнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Славеніі (2004—2015).

Клубная кар’ера Ханданавіч пачынаў прафесійную кар’еру ў славенскім клубе «Дамжале». У 2004 годзе ён быў набыты «Удзінезэ» ў якасці дублёра для Моргана Дэ Санкціса і доўга аддаваўся ў арэнду. У 2006 годзе ён добра праявіў сябе, гуляючы за «Рыміні». У 2007 годзе Ханданавіч вярнуўся ва «Удзінезэ», але ўжо не ў якасці дублёра, а як асноўны галкіпер.

4 ліпеня 2012 года Ханданавіч перайшоў у міланскі «Інтэр». Сума трансферу склала 11 мільёнаў еўра«Inter agree €11m fee for Handanovic, Udinese confirm». Goal.com.. На працягу дзесяці гадоў рэгулярна быў асноўным брамнікам клуба, у сезоне 2022/23 стаў саступаць месца на полі Андрэ Анана. У ліпені 2023 года пакінуў міланскі клуб, а ў верасні 2023 года абвясціў пра завяршэнне кар’еры.

Міжнародная кар’ера Ханданавіч дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Славеніі 17 лістапада 2004 года ў матчы супраць зборнай Славакіі. У 2010 годзе ў складзе зборнай гуляў на чэмпіянаце свету ў ПАР.

Асабістае жыццё Бацькі Саміра маюць баснійскае паходжанне«1 Samir HANDANOVIC». FIFA.com.. Стрыечны брат Саміра, Ясмін Ханданавіч, таксама футбольны галкіпер. Браты часцяком удваіх выклікаліся да складу нацыянальнай зборнай.

Дасягненні «Інтэрнацыянале»: Чэмпіён Італіі: 2021 Уладальнік Кубка Італіі (2): 2022, 2023 Уладальнік Суперкубка Італіі (2): 2021, 2022

Крыніцы

Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Славеніі Катэгорыя:Ігракі зборнай Славеніі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Дамжале Катэгорыя:Ігракі ФК Загар’е Катэгорыя:Ігракі ФК Удзінезэ Катэгорыя:Ігракі ФК Трэвіза Катэгорыя:Ігракі ФК Лацыа Катэгорыя:Ігракі ФК Рыміні Катэгорыя:Ігракі ФК Інтэрнацыянале Мілан