Стывен Артур Кук (; нар. , Буфала, ЗША) — амерыканскі вучоны ў галіне тэорыі вылічальных сістэм. Вядомы сваёй працай над тэорыяй складанасці вылічэнняў, лаўрэат прэміі Цьюрынга.
У сваёй працы «The Complexity of Theorem Proving Procedures» Кук даказаў, што задача выканальнасці булевых формул з’яўляецца NP-поўнай. Тым самым ён падняў пытанне аб роўнасці класаў складанасці P і NP, адно з найскладанейшых пытанняў тэорыі вылічальных сістэм, на якое да гэтага часу няма адказу.
Член Канадскага каралеўскага таварыства (1984), Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1985), Лонданскага каралеўскага таварыства (1998).
Катэгорыя:Постаці амерыканскай інфарматыкі