Дзмітрый Сяргеевіч Лаўрыновіч (нар. , г. п. Шуміліна, Віцебская вобласць) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (2013), дацэнт (2006).

Біяграфія Скончыў Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова (спецыяльнасць «Гісторыя. Сацыяльна-палітычныя дысцыпліны», 1998), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (дактарантура, 2013).

Працуе ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова (з 1998, дацэнт кафедры ўсходнеславянскай і расійскай гісторыі, кафедры гісторыі Беларусі і ўсходніх славян, прафесар кафедры ўсеагульнай гісторыі, з 2022 — кафедры гісторыі і філасофіі, у 2005—2008 — загадчык аспірантуры, у 2008—2014 — дэкан факультэта замежных моў, з 2014 — першы прарэктар).

Навуковыя інтарэсы: гісторыя Расіі і Беларусі XIX—XX стагоддзяў; гісторыя палітычных партый і грамадскіх рухаў, парламентарызма, нацыянальных адносін.

Узнагароды Нагрудны знак «Выдатнік адукацыі» (2021).

Бібліяграфія Общероссийские либеральные партии организации в общественно-политической жизни Беларуси (1905—1918 гг.) : диссертация … доктора исторических наук : 07.00.02 : защищена 28.03.2013 : утверждена 16.10.2013 / Лавринович Дмитрий Сергеевич. — Минск, 2012.

Літаратура Лавринович Дмитрий Сергеевич // Ученые МГУ имени А. А. Кулешова : биобиблиографический справочник. — Могилев, 2013. — С. 29—31. Дмитрий Сергеевич Лавринович : биобиблиографический указатель / [составители: Ю. Г. Чубкова, А. С. Мельникова]. ― Могилев, 2021.

Катэгорыя:Дэканы МДУ імя А. А. Куляшова Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі