Ду́браўскае — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 26 км на ўсход ад Ушачаў, каля вёскі Дубраўка.
Возера знаходзіцца ў басейне ракі Тураўлянка. Плошча паверхні складае 0,26 км². Найбольшая глыбіня возера — 6,1 м. Даўжыня возера 0,58 км, найбольшая шырыня — 0,58 км. Даўжыня берагавой лініі — 2 км.
Схілы катлавіны возера маюць вышыню да 12 м і знаходзяцца пад хмызняком.
Літаратура
Спасылкі Дубраўскае возера
Катэгорыя:Азёры Ушацкага раёна Катэгорыя:Басейн Тураўлянкі