Рычард Лоўрэнс Тэйлар (; нар. ) — брытана-амерыканскі матэматык, які займаецца праблемамі тэорыі лікаў. Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1995), НАН ЗША (2015) і Амерыканскага філасофскага таварыства (2018), прафесар Інстытута перспектыўных даследаванняў у Прынстане.

Сын брытанскага фізіка Джона Клейтана Тэйлара. З’яўляючыся вучнем Эндру Уайлса, дапамог яму завяршыць доказ часткі гіпотэзы Таніямы — Сімуры — Вейля, з якой вынікае Вялікая тэарэма Ферма.

Член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (2012) і фэла Амерыканскага матэматычнага таварыства (2012).

Узнагароды 1990 — Прэмія Уайтхеда 2001 — Прэмія Ферма 2001 — Прэмія Астроўскага 2002 — Прэмія Коўла 2005 — Прэмія імя Дэні Хайнемана 2007 — Прэмія Матэматычнага інстытута Клэя 2007 — Прэмія Шаа 2009 — Чэрнскі запрошаны прафесар 2014 — Прэмія за прарыў у матэматыцы

Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Шаа Катэгорыя:Матэматыкі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Матэматыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Матэматыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Матэматыкі ў тэорыі лікаў Катэгорыя:Члены Амерыканскага філасофскага таварыства Катэгорыя:Выпускнікі Кембрыджскага ўніверсітэта