Дэвід Сперджэл (; нар. , Рочэстэр, Нью-Ёрк) — амерыканскі фізік. Працы ў асноўным прысвечаны астрафізіцы. Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША і Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук, а таксама Амерыканскага філасофскага таварыства (2022).
У 1982 атрымаў ступень бакалаўра ў Прынстанскім універсітэце, у 1985 годзе абараніў дысертацыю на ступень доктара філасофіі ў Гарвардскім універсітэце. З 1987 года працуе ў Прынстанскім універсітэце. Вядучы тэарэтык у праекце касмічнага апарата WMAP, прызначанага для вывучэння рэліктавага выпраменьвання, які ўтварыўся ў выніку Вялікага выбуху.
Таксама займаецца тэорыяй цёмнай матэрыі і ўдзельнічае ў распрацоўцы апаратуры для пошуку экзапланет.
Узнагароды 1994 — Прэмія Хелены Уорнер 2001 — Стыпендыя Мак-Артура 2010 — Прэмія Шаа 2015 — Прэмія Дэні Хайнемана ў галіне астрафізікі (сумесна з Маркам Каміянкоўскім) 2015 — Прэмія Грубера 2018 — Прэмія па фундаментальнай фізіцы
Катэгорыя:Дактары філасофіі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Шаа Катэгорыя:Астрафізікі ЗША Катэгорыя:Фізікі XX стагоддзя Катэгорыя:Фізікі XXI стагоддзя Катэгорыя:Члены Амерыканскага філасофскага таварыства