Закон Гука (ZAKON GUKA) — беларускі рок-гурт (пост-панк) з Мінска. Заснаваны 15 сакавіка 2016 года.
Гісторыя Гурт заснавалі былыя ўдзельнікі каманды «Мёртвый сезон» Лёкса Кузьмін і Зміцер Кандраценка«ЗАКОН ГУКА»: «МЫ ПАТРЭБНЫЯ СВАЁЙ КРАІНЕ, ЯК ЖАЎНЕРЫ ВОЙСКУ» (ПРЭМ’ЕРА). Назва паходзіць ад фундаментальнага закона фізікі.
У 2018 годзе ў памяць пра Далорэс О'Рыордан (The Cranberries) зайгралі песню Zombie па-беларуску.
У 2018 годзе песня «Пішы», на словы Вацлава Ластоўскага, увайшла ў шэсцьдзясят беларускамоўных хітоў сучаснасці.
Дыскаграфія
Альбомы Каін (2018) Budzie dzien (2021) Elemienty (2023)
Удзельнікі Лёкса Кузьмін: вакал Зміцер Кандраценка: бубны, саўнд дызайн Мікіта Котаў: бас-гітара, гітара, саўнд дызайн, бэк-вакал Вадзім Юрэвіч: гітара, бэк-вакал
Катэгорыя:Рок-гурты Беларусі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2016 годзе