Су́йта — адмысловы горад у Японіі, размешчаны на востраве Хонсю.
Знаходзіцца на поўначы прэфектуры Осака, прамысловы горад-спадарожнік горада Осака. Плошча горада — 36,11 км², насельніцтва — чалавек (1 жніўня 2014 года), шчыльнасць насельніцтва — 10 124,95 чал./км². Развіты металургічная, машынабудаўнічая, тэкстыльная прамысловасць.
У горадзе ладзілася сусветная выстаўка 1970 года. Таксама ў горадзе знаходзяцца два буйныя ўніверсітэты: Осакскі ўніверсітэт і Універсітэт Кансай. Паблізу знаходзіцца нацыянальны парк Сэнры.
Насельніцтва
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Акіра Ёсіна (нар. 1948) — японскі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 2019 года (разам з Стэнлі Уітынгемам і Джонам Гудэнафам).
Літаратура
Спасылкі Су́йта // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru
Катэгорыя:Адмысловыя гарады Японіі Катэгорыя:Гарады прэфектуры Осака