Васіль Паўлавіч Комлеў (31 снежня 1918, сяло Верхатор, Ішымбайскі раён, Башкірская АССР — 2004http://unicat.nlb.by/scient/pls/dict.prn_ref?tu=e&tq=v0&name_view=va_all&a001=BY-NLB-ar776789&strq=l_siz=40 База данных учёных Беларуси) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Віцебскай вобласці. Кандыдат эканамічных навук (1959).
Біяграфія З ліпеня 1941 года на фронце, памочнік начальніка аператыўнага аддзела штаба арміі. У партызанах з 1941 года: з сакавіка 1942 года камандзір атрада. З кастрычніка 1942 года ў распараджэнні БШПР. З мая 1943 года камандзір арганізацыйнай групы, атрада, у верасні 1943 — чэрвені 1944 гадоў 2-й партызанскай брыгады імя К. С. Заслонава. Пасля вайны намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама, на гаспадарчай рабоце ў Багушэўскім раёне. Скончыў ВПШ пры ЦК УКП(б) (1949). З 1960 года старшы выкладчык, дацэнт, з 1967 года прарэктар, з 1972 года загадчык кафедры Беларускага інстытута народнай гаспадаркі імя Куйбышава.
Літаратура
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Башкартастане Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Кандыдаты эканамічных навук Катэгорыя:Выкладчыкі БДЭУ Катэгорыя:Намеснікі старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Старшыні калгасаў Катэгорыя:Эканамісты СССР Катэгорыя:Эканамісты Беларусі