Мікалай Уладзіміравіч Богдан (, п. Верасава, Конашскі раён, Архангельская вобласць, Расія — ) — беларускі спецыяліст у галіне аўтамабіле- і трактарабудавання. Доктар тэхнічных навук (1986), прафесар (1989).
Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1970; аспірантура, 1975).
Працаваў на Мінскім трактарным заводзе (1970—1972), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (аўтатрактарны факультэт, у 1976—1994 — прафесар кафедры «Трактары», з 1994 — загадчык кафедры «Гідрапнеўмааўтаматыка і гідрапнеўмапрывад»).
Навуковыя інтарэсы: распрацоўка і канструяванне гідра- і пнеўмасістэм з электроннымі сродкамі кіравання для мабільных машын.
Узнагароды Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1996).
Бібліяграфія Разработка теоретических основ и создание систем регулирования тормозных сил на осях тракторного поезда : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.05.03 / Богдан Николай Владимирович. — Минск, 1983.
Літаратура
Богдан Николай Владимирович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 425. Богдан Николай Владимирович // Кто есть кто : доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии : справочник. — Минск, 2000. — С. 137—138.
Катэгорыя:Машынабудаўнікі СССР Катэгорыя:Машынабудаўнікі Беларусі Катэгорыя:Аўтамабілебудаванне Катэгорыя:Трактарабудаванне