Вазо́ўня, або карэ́тная — гаспадарчая пабудова, дзе захоўваліся транспартныя сродкі. Звычайна мела выгляд павеці з адна- ці двухсхільным дахам, прыбудаванай да хлява ці іншай гаспадарчай пабудовы. Будаваліся ў корчмах і аўстэрыях, у сядзібах звычайна будавалася ля стайні. У вазоўні захоўвалі таксама колатыя дровы, некаторыя сельскагаспадарчыя прылады.
Літаратура
Катэгорыя:Гаспадарчыя пабудовы Катэгорыя:Дарожныя збудаванні