Звонь (Званское) — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 12 км на поўдзень ад Ушачаў, каля вёскі Звонь.

Возера знаходзіцца ў басейне ракі Ушача. Плошча Звоні складае 1,46 км². Найбольшая глыбіня возера 17,9 м, сярэдняя 6,1 м. Даўжыня возера — 2,1 км, найбольшая шырыня — 1,14 км. Даўжыня берагавой лініі — 7 км. Аб'ём вады ў возеры складае 8,78 млн. м³. Плошча вадазбору 17,4 км².

Катлавіна возера лопасцевай формы, выцягнутая з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Схілы катлавіны маюць вышыню да 5—9 м, на паўночным усходзе вышыня схілаў дасягае 20—25 м. Схілы пераважна разараныя, на поўдні і захадзе параслі лесам. Берагі возера нізкія, пясчаныя і пясчана-галечныя, часткова знаходзяцца пад хмызняком. Берагавая лінія звілістая. Дно вадаёма да глыбіні 3,5—4 м пясчанае, на большых глыбінях — глеістае (у паўночна-усходняй і ўсходняй частках выслана крэменязёмістым сапрапелем). Глыбіні да 2 метраў займаюць каля 23 % плошчы возера. Возера мае 3 вострава, агульная плошча якіх складае 4,2 га (0,042 км²). Возера эўтрофнае, праточнае. Шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці складае да 35 м. Расліннасць пашыраецца да глыбіні 2,5 м. На поўдні ў возера ўпадае рака Зуйніца, на поўначы з Звоні выцякае ручай у возера Вялікае Існа.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, лешч, плотка, краснапёрка, язь і іншыя рыбы. На возера адзначаныя пасяленні баброў.

Вадаём уваходзіць у зону адпачынку курорта «Ушачы».

Літаратура Блакітная кніга Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал. Н.А. Дзісько і інш. – Мн., 1994. – С. 179. Кляшчук А. Пад небам Беларусі: фотаальбом. – 2-е выд., перапрац. / А. Кляшчук. – Мн., 2005. – С. 97.

Спасылкі Возера Звонь

Катэгорыя:Азёры Ушацкага раёна