Вольны хор — беларускі культурны рух музыкантаў, артыстаў, спевакоў з народа, які ўзнік у жніўні 2020 падчас пратэстаў супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Удзельнікі калектыву праславіліся нечаканым з’яўленнем у розных грамадскіх месцах Мінска (метро, вакзал, бібліятэка, філармонія, цырк, гандлёвыя цэнтры і г.д.) і выконвалі кампазіцыі, якія сталі найбольш папулярнымі падчас маштабных пратэстаў.

Гісторыя 25 жніўня Вольны хор зладзіў сваю першую спеўную акцыю і загучаў у гандлёвым цэнтры «Сталіца». Потым прайшло шэраг выступаў на прыступках філармоніі, у гандлёвых цэнтрах, на вакзале, у оперным тэатры і іншых пляцоўках Мінска.

Удзельнікаў хору арыштоўвалі і катавалі, каралі пазбаўленнем волі і штрафамі, таму рэпетыцыі праводзяцца ў поўнай таямніцы, а на канцэртах артысты носяць маскіУ Каралеўскім замку ў Варшаве выступіць легендарны «Вольны хор», Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё, 28.07.2021. Удзельнікі харавога калектыву былі вымушаны пакінуць Беларусь праз небяспеку пераследу, як і шэраг іншых беларускіх дзеячаў культуры«Вольны хор» заспяваў у падтрымку рэпрэсаваных беларускіх спартсменаў, Радыё Свабода.

Са жніўня 2020 па жнівень 2021 Вольны хор зладзіў сотні акцый, дзясяткі дваравых канцэртаў, запісаў альбом, выдаў два зборнікі песень, запісаў некалькі кліпаў, зладзіў некалькі анлайн-канцэртаў і вялікі канцэртны тур па Польшчы і Германіі.

Творчасць

Альбомы 2020 — Годныя песні 2020 — Калядны 2023 — Песні вольных людзей

Кнігі 2020 — кішэнны «Калядны спеўнік»

Спасылкі Альбом «Годныя песні» ВОЛЬНЫ ХОР: УСВЕДАМЛЯЕМ, ШТО МОГУЦЬ ПАСАДЗІЦЬ, АЛЕ БЯЗДЗЕЙНІЧАЦЬ НЕМАГЧЫМА , tuzinfm, 6.11.2020

Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2020 годзе Катэгорыя:Музычныя калектывы Беларусі Катэгорыя:Палітычны крызіс у Беларусі (2020)