Пітэр Айзенман (; нар. , Ньюарк, штат Нью-Джэрсі) — амерыканскі архітэктар, аўтар шматлікіх манаграфій і артыкулаў, прафесар архітэктуры, адзін з заснавальнікаў архітэктурнага дэканструктывізму.

Біяграфія Паходзіць з яўрэйскай сям’і. Архітэктурную адукацыю П. Айзенман атрымаў у Карнельскім універсітэце (бакалаўр архітэктуры); у Вышэйшай школе архітэктуры Калумбійскага ўніверсітэта (магістр архітэктуры); а таксама абараніў дысертацыю ў Кембрыджы.

У 1967 годзе Айзенман заснаваў Інстытут даследавання архітэктуры і горадабудаўніцтва (Institute for Architecture and Urban Studies — IAUS), якім кіраваў да 1982 года. У розны час П. Айзенман выкладаў у Купер Юніён, Прынстанскім і Ельскім універсітэтах, ён быў настаўнікам Даніэля Лібескінда, з яго архітэктурнага бюро выйшлі лідары «блобмайстраў» — Грэг Лін (), Джэф Кіпніс (), Марк Уіглі (), Сэнфард Квінтэр ().

Катэгорыя:Архітэктары ЗША Катэгорыя:Тэарэтыкі архітэктуры Катэгорыя:Выкладчыкі Ельскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Прынстанскага ўніверсітэта Катэгорыя:Постмадэрнізм Катэгорыя:Архітэктары Венецыі Катэгорыя:Архітэктары Берліна Катэгорыя:Архітэктары Нью-Ёрка