Георгій Фёдаравіч Яршоў (, в. Кіпцы, Саратаўская вобласць, Расія — ) — беларускі спецыяліст у галіне тэарэтычнай механікі. Доктар тэхнічных навук (1974), прафесар.
Біяграфія Скончыў Ваенна-інжынерная акадэмія імя В. У. Куйбышава (Масква, 1952).
Працаваў у Мінскам вышэйшам інжынернам зенітнам ракетнам вучылішчы проціпаветранай абароны (з 1953), Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі (з 1978, машынабудаўнічы факультэт, кафедра «Тэарэтычная механіка», прафесар).
Навуковыя інтарэсы: пытанні трываласці і ўстойлівасці сферычных абалонак; разлік стрыжнёвых прасторавых каркасаў; даследаванне метадаў павышэння жывучасці наземных радыёлакацыйных станцый войск ППА пры ўздзеянні ядзерных і звычайных сродкаў паражэння.
Бібліяграфія Расчет элементов статически определимых конструкций с применением ЭВМ : учебно-методическое пособие / [Э. Г. Гецевич и др.]. — Минск, 1996.
Літаратура Яршоў Георгій Фёдаравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 306. Ершов Георгий Федорович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 508. Ершов Георгий Федорович // Память поколений : БПИ ― БГПА ― БНТУ. — Минск, 2019. — С. 62—64. — Сведения доступны также по Интернету: https://times.bntu.by/data/uploads/книга памяти.pdf
Катэгорыя:Выпускнікі Ваенна-інжынернай акадэміі імя В. У. Куйбышава