Сэр Сайман Дэніс Рэтл (; нар. , ) — брытанскі дырыжор.

Біяграфія Вучыўся фартэпіяна, скрыпцы, выступаў як перкусіяніст. У 1974 годзе скончыў Каралеўскую акадэмію музыкі ў Лондане, вучань Джона Кару.

У 1974—1976 гадах — другі дырыжор Борнмуцкага сімфанічнага аркестра, у 1980—1998 гадах — галоўны дырыжор, а пазней музычны кіраўнік Бірмінгемскага сімфанічнага аркестра. З 1992 года працуе таксама з лонданскім Аркестрам эпохі Асветы.

З 2002 года — галоўны дырыжор Берлінскага філарманічнага аркестра. З 2017 года — галоўны дырыжор Лонданскага сімфанічнага аркестра. Выступаў з найбуйнымі аркестрамі ЗША. Выступаў на цырымоніі адкрыцця летніх Алімпійскіх гульняў 2012 года.