Памела Рональд (, нар. ) — амерыканскі патолаг раслін і генетык. Прафесар Цэнтра геному і кафедры паталогіі раслін і дырэктар-заснавальнік Інстытута харчовай і сельскагаспадарчай граматнасці (IFAL) Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Дэйвісе. Таксама з’яўляецца вядучым навуковым супрацоўнікам ў Эмерывіле, Каліфорнія. У 2018 годзе працавала запрошаным прафесарам у Стэнфардскім універсітэце ў Цэнтры харчовай бяспекі і навакольнага асяроддзя.

У яе лабараторыі створаны генна-інжынерны рыс, устойлівы да хвароб і паводак, якія з’яшляюцца сур’ёзнымі праблемамі для рысавых культур у Азіі і Афрыцы. Даследаванні Рональд былі апублікаваны ў часопісах Science, Nature і іншых вядучых навуковых часопісах, а таксама ў The New York Times,, Organic Gardening Magazine, Forbes Magazine, The Wall Street Journal, The Progressive Farmer, CNN, Discover Magazine, The Scientist, Popular Mechanics, блоге Біла Гейтса, National Public Radio і National Geographic.

Біяграфія Памела Рональд нарадзілася 29 студзеня 1961 года ў сям’і Патрыцыі (у дзявоцтве Фобс) і Роберта Рональда з . Роберт Рональд, яўрэйскі бежанец, нарадзіўся пад імем Роберт Розенталь, напісаў мемуары пад назвай «Апошні цягнік да свабоды» (). З ранняга ўзросту Рональд праводзіла час у паходах па прасторах Сьера-Невада, што абудзіла ў ёй любоў да біялогіі раслін. Рональд зразумела, што аналіз і вывучэнне раслін можа быць прафесіяй пасля таго, як убачыла батанікаў у палявых умовах падчас летняга паходу з братам. Яна палюбіла расліны, дапамагала маці даглядаць іх у садзе.

У разам з Хелен Стафард (1922—2011) Рональд зацікавілася ўзаемадзеяннем раслін з іншымі арганізмамі. Для сваёй дысертацыі вывучала рэкаланізацыю гары Сент-Хеленс. Рональд атрымала ступень бакалаўра па біялогіі ў Рыд-каледжы ў 1982 годзе.

У 1984 годзе атрымала ступень магістра біялогіі ў Стэнфардскім універсітэце, а ў 1985 годзе — ступень магістра навук па фізіялогіі раслін ва Упсальскім універсітэце, Швецыя. У якасці стыпендыята Фулбрайта ў Швецыі наведала Нільса Фрыса і вывучыла, як расліны ўзаемадзейнічаюць з мікарызнымі грыбамі.

Аспіранткай Каліфарнійскага універсітэта ў Берклі Рональд пачала вывучаць узаемадзеянне раслін і бактэрый у лабараторыі , працуючы з перцамі і памідорамі. Паколькі рыс з’яўляецца самым важным прадуктам харчавання ў свеце, Рональд пераключыла свае даследаванні на рыс, спадзеючыся ўнесці свой уклад у дабрабыт фермераў з бедных рэгіёнах свету. У 1990 годзе атрымала ступень доктара філасофіі ў малекулярнай і фізіялагічнай біялогіі раслін. Працавала навуковым супрацоўнікам Карнельскага ўніверсітэта з 1990 па 1992 год у лабараторыі .

У 1996 годзе выйшла замуж за фермера Рауля Адамчака. У іх двое дзяцей — Кліф і Одры.

Грамадская дзейнасць

Разам з мужам Раулем Адамчакам Рональд напісала кнігу «Tomorrow’s Table: Organic Farming, Genetics and the Future of Food», якая была абрана адной з найлепшых кніг 2008 года часопісамі Seed Magazine і Library Journal. У гэтай кнізе апісваюцца новыя ідэі аб генна-інжынерных культурах, карысныя парады па раслінаводстве ў цэлым і доказы таго, чаму вырошчваць генна-інжынерныя культуры складана. Рональд распавядае пра важнасць арганічнага земляробства і адначасова тлумача, што генна-інжынерныя культуры таксама з’яўляюцца добрым варыянтам, калі арганічнае земляробства не ўдаецца.

Акрамя сваіх навуковых публікацый Рональд пісала таксама для The New York Times, The Boston Globe, Forbes Magazine, Scientific American, The Harvard International Review, The Economist, the Boston review і the MIT Technology Review.

Песня «Sierra Bound» з альбома «Little Boat» (2013) прысвечана Памеле Рональд.