«УННВ», часта пашыраецца як «Забітыя, Але Не Вамі» () — рускамоўная андэрграўнд рэп-група з Мінска. Удзельнікі калектыву хаваюць сваю асобу, дакладна невядомы іх сапраўдныя імёны, прозвішчы або ўзростУННВ Архивировано.
Біяграфія Гурт быў створаны ў 2010 годзе ў Мінску пасля стварэння аднайменнай суполкі ў VK. Праз пару тыдняў у ім з’явіўся дэбютны альбом гурта «Чернь»УННВ — Биография и творчество музыкальной группы Архивировано.
У 2012 годзе выйшаў альбом «О’дно», у 2015 годзе — «Вонючие рифмы», у 2019 годзе — «Чёрная кассета», а ў 2021 годзе выйшаў зборнік з нявыдадзеных трэкаў «Неизданное».
У сваёй музыцы гурт надае ўвагу тэме наркотыкаў, нарказалежнасці, а таксама ўсялякімі спосабамі ўсхваляе розныя забароненыя рэчывы.
Калектыў доўгі час не выпускаў кліпы на свае кампазіцыі, тлумачачы гэта недахопам грошай з канцэртаў.
21 студзеня 2020 года бітмэйкер гурта Арцём Artty у сваёй суполцы ў VK абвясціў, што пакідае калектыў:
Ацэнкі Эксперты адзначаюць адметнасць гучання гурта, цікавасць і неперагружанасць тэкстаў, змрочную атмасферу. Лічаць яго выразным прадстаўніком сучаснай андэрграўнд-сцэны.
Гурт мае даволі шырокую базу фанатаў, захоўваючы пры гэтым адносную ананімнасць і таямнічы імідж, што з’яўляецца свайго роду пратэстам супраць папулярнай музыкі.
Склад MarikMarakesh, лідар гурта Crash Anq Арцём Artty, бітмэйкер (2010—2020)Архивированный пост Артёма во ВКонтакте об уходе из группы
На сваіх выступах хлопцы выступаюць у масках, капюшонах, акулярах, панамках і гэтак далей, каб схаваць сваю асобу. Лідарам гурта лічыцца MarikMarakesh, таксама вядома, што ён самы малодшы з калектывуУННВ на last.fm Архивировано.
Альбомы
«УННВ» ГодНазваКаментарый2010ЧерньПершы альбом гурта2012О’дноЗаймае 290-е месца на Spotify у топе рускамоўных трэкаў за ўвесь часО`ДНО (УННВ) — статистика прослушиваний Архивировано2015Вонючие рифмыУННВ — Вонючие Рифмы (2015) Архивировано2019Чёрная кассета»4-е месца ў чарце InterMediaМузыкальные чарты за неделю: лидируют Big Baby Tape, Тима Белорусских и Morgenshtern АрхивированоУННВ — «Чёрная кассета» Архивировано2021Неизданное21-е месца ў чарце BandLinkBandLink Daily Chart2025Абибок
Crash ГодНазваКаментарый2016Ниткиуласны альбом Crash’а
Відэаграфія ГодНазваСпасылкі2012«Притормози.mp4»2021«Пластилин из говна»«Яма (live)»2022«В тумане белом»
Катэгорыя:Хіп-хоп-гурты Беларусі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2010 годзе