Лукас Талентыну Каэлью ды Ліма (), больш вядомы як Лу́кас Пакета́ (; нар. 27 жніўня 1997 года) — бразільскі футбаліст, атакуючы паўабаронца англійскага клуба «Вест Хэм Юнайтэд» і нацыянальнай зборнай Бразіліі. Мянушка футбаліста паходзіць ад назвы вострава, у ваколіцах якога бразілец гадаваўся«6 Things Fans Need to Know About Expected New AC Milan Signing Lucas Paqueta». 90min..
Клубная кар’ера «Фламенгу»
Займацца футболам пачаў у акадэміі клуба «Фламенгу», да якога далучыўся ў веку 10 гадоў. Ужо ў 15 гадоў лічыўся адным з самых тэхнічна даравітым футбалістам свайго ўзросту. У сакавіку 2016 года Пакета далучыўся да складу прафесійнай каманды клуба, склаўшы дагавор да 2020 года«Destaque no título da Copinha, Lucas Paquetá renova com o Flamengo». Gazeta Esportiva.. Дэбют спартсмена адбыўся 5 сакавіка 2016 года, калі Лукас выйшаў у пачатковым складзе ў матчы Лігі Карыёка ў матчы супраць «Бангу» з лікам 3:1«Base decide, Muralha pega pênalti, e Fla vence Bangu de virada por 3 a 1». Globo Esporte.. Свой першы гол у прафесійнай кар’еры забіў 19 лютага 2017 года ў пераможным матчы супраць «Волты-Рэдонды» (4:0). Віднымі трапленнямі ў браму іграка былі галы ў фінале Кубка Бразіліі 2017 года супраць «Крузейру» і ў фінале Паўднёваамерыканскага кубка 2017 года супраць аргенцінскага «Індэпенд’ентэ». Абодва матчы скончыліся ўнічыю 1:1, але ў выніку двойчы клуб станавіўся толькі другім.
«Мілан» 10 кастрычніка 2018 года інфармацыйныя агенцтвы ва ўсёй Бразіліі і Італіі паведамілі, што паводле ўзгодненага дагавора Пакета за 35 мільёнаў еўра далучыўся да складу італьянскага «Мілана». Клуб з Апенінаў апярэдзіў у барацьбе за іграка французскі «Пары Сен-Жэрмен». 12 студзеня 2019 года футбаліст дэбютаваў у складзе клуба, правёўшы на пляцоўцы 85 хвілін матча супраць «Сампдорыі» (2:0) ў розыгрышу Кубка Італіі. Спачатку ігрок часта выходзіў на пляцоўку і нават здабыў галявы асістэнцкі пункт у матчы супраць «Ромы» 3 лютага 2019 года і гол у матчы супраць «Кальяры» праз тыдзень 10 лютага. У наступным, і ў асаблівасці ў наступным сезоне 2019/20 Пакета ўжо меў няшмат гульнявога часу, а канчатак сезона наогул правёў на лаўцы запасных.
«Алімпік Ліён» 30 верасня 2020 года французскі клуб «Алімпік» з Ліёна абвясціў аб набыцці Пакеты, склаўшы з іграком пяцігадовы кантракт за 20 мільёнаў еўра«Lucas Paquetá joins OL on a five year contract». OL.. У новым клубе ігрок атрымаў новы подых і сезон 2021/22 паўабаронца скончыў у статусе найлепшага замежнага іграка чэмпіянату Францыі. Папярэдні сезон быў такім жа паспяховым, гэта значыць у кожны з двух сезонаў бразілец адзначаўся 9 разоў у матчах Лігі 1.
«Вест Хэм Юнайтэд» 29 жніўня 2022 года англійскі «Вест Хэм Юнайтэд» абвясціў пра пераход іграка ў склад клуба за рэкордную для англічанін суму, якую, аднак, не абвясцілі«Paqueta signs for West Ham United». West Ham United.. Мяркуецца, што было выдаткавана больш за 50 мільёнаў фунтаў«West Ham sign Lyon's Paqueta for club record fee». BBC Sport.. 31 жніўня паўабаронца дэбютаваў у складзе новага клуба ў матчы Прэм’ер-лігі супраць «Тотэнхэм Хотспур» (1:1)«West Ham 1-1 Tottenham: Paqueta makes Hammers debut in London derby draw». Football365..
Міжнародная кар’ера Ігрок пачаў прыцягвацца яшчэ да юнацкай і моладзевай зборных Бразіліі. У 2018 годзе быў уключаны ў пашыраны спіс зборнай Бразіліі на чэмпіянат свету 2018, але ў выніку ў фінальны спіс не трапіў. Ужо па сканчэнні чэмпіянату свету быў выкліканы ў склад зборнай на матчы супраць зборных ЗША і Сальвадора«Tite convoca Seleção com Paquetá, Pedro, Dedé e Everton para amistosos». globoesporte.. 7 верасня дэбютаваў у нацыянальнай камандзе, замяніўшы на 71-й хвіліне Філіпі Каўтынью, у матчы супраць зборнай ЗША«Usa v Brazil — match report». The Guardian.. Свой першы гол у колерах Бразіліі адправіў у браму зборнай Панамы ў таварыскім матчы, які ладзіўся 23 сакавіка 2019 года. У маі 2019 года стала вядома, што Пакета возьме ўдзел у сваім першым афіцыйным турніры — Кубку Амерыкі 2019. 6 ліпеня 2021 года адзначыўся голам у браму зборнай Перу ў паўфінале Кубка Амерыкі 2021«Copa America 2021: Brazil 1-0 Peru Post-Match Analysis» . Football Express..
Дасягненні «Фламенгу»: Чэмпіён штата Рыа-дэ-Жанэйра: 2017
«Вест Хэм Юнайтэд»: Пераможца Лігі канферэнцый: 2023
Бразілія: Уладальнік Кубка Амерыкі: 2019
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Бразіліі Катэгорыя:Ігракі зборнай Бразіліі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Фламенгу Катэгорыя:Ігракі ФК Мілан Катэгорыя:Ігракі ФК Алімпік Ліён Катэгорыя:Ігракі ФК Вест Хэм Юнайтэд Катэгорыя:Чэмпіёны Паўднёвай Амерыкі па футболе