9-я партызанская брыгада імя С. М. Кірава — партызанская брыгада, створаная ў чэрвені 1944 года на базе 539-га атрада, арганізаванага ў кастрычніку 1942 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Кіраўскага раёна. 27 чэрвеня 1944 года брыгада (831 партызан, 3 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй. Камісару 102-га атрада брыгады У. А. Парахневічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Склад 539-ы атрад; 101-ы атрад; 102-і атрад.

Камандаванне Камандзір В. Л. Нікіцін

Камісар І. М. Пруднікаў

Начальнік штаба П. С. Царапкін

Гісторыя Партызаны ў жніўні 1943 года ў раёне станцыі Рагачоў і ў чэрвені 1944 года ў раёне станцыі Латва ўдзельнічалі ў аперацыі «рэйкавая вайна». У кастрычніку 1943 года каля станцыі Чырвоны Бераг пусцілі пад адхон 4 эшалоны. У маі 1944 разбілі 13 аўтамашын, разбурылі 11 мастоў, 3,5 км палявой тэлеграфнай лініі. У чэрвені 1944 года вялі баі з ворагам, які адступаў уздоўж шашы Магілёў — Бабруйск.

Літаратура

Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1944 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе