Вадзім Андрэевіч Анішчанка (нар. , Масква, Расія) — беларускі энергетык, спецыяліст у галіне электрычных станцый, сетак, электраэнергетычных сістэм і кіравання імі. Доктар тэхнічных навук (1997), прафесар (2001).

Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Электрычныя станцыі», 1961).

Працаваў у Інстытуце цепла- і масаабмену, Інстытуце матэматыкі і вылічальнай тэхнікі АН БССР (інжынер, 1961—1964), Беларускім філіяле Маскоўскага энергетычнага інстытута, Беларускім філіяле Усесаюзнага цеплатэхнічнага інстытута (1964—1982, навуковы супрацоўнік), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 1964, энергетычны факультэт, кафедра «Электразабеспячэнне», прафесар).

Навуковыя інтарэсы: электраэнергетыка; надзейнасць сістэм электразабеспячэння; энергаэфектыўнасць прамысловых прадпрыемстваў.

Узнагароды Знак Беларускага дзяржаўнага энергетычнага канцэрна «70 гадоў Беларускай энергасістэме» (2001).

Бібліяграфія Методы и алгоритмы контроля достоверности и повышения точности измерений на электрических станциях и подстанциях : диссертация … доктора технических наук : 05.14.02 : защищена 11.10.1996 : утверждена 00.00.1997 / Анищенко Вадим Андреевич. — Минск, 1996.

Літаратура

Анищенко Вадим Андреевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 111. Анищенко Вадим Андреевич // Кто есть кто : доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии : справочник. — Минск, 2000. — С. 148. Анищенко Вадим Андреевич // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2004. — Минск, 2004. — С. 17. Вадиму Андреевичу Анищенко — 75 лет! // Энергия и менеджмент. — 2013. — № 4/5. — С. 71.

Катэгорыя:Энергетыкі СССР Катэгорыя:Энергетыкі Беларусі