Міхаіл Валянцінавіч Залашка (, Грозны, Чачэнская аўтаномная вобласць, Паўночна-Каўказскі край, РСФСР — ) — беларускі мікрабіёлаг. Доктар біялагічных навук (1972), прафесар (1974). Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1961).

Біяграфія Скончыў Маскоўская сельскагаспадарчая акадэмія імя К. А. Ціміразева (1953; аспірантура, 1961).

Працаваў у Усесаюзным навукова-даследчым інстытуце масларобнай і сыраробнай прамысловасці (г. Угліч; 1954—1965); Інстытуце мікрабіялогіі НАН Беларусі (з 1965, загадчык лабараторыі).

Навуковыя інтарэсы: біятэхналогія і фізіялогія мікраарганізмаў. Заснавальнік навуковай школы фізіялогіі дражджавых арганізмаў.

Узнагароды Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1990), Дзяржаўная прэмія Эстонскай ССР (1985).

Бібліяграфія Сезонные изменения состава и свойств молочного жира и их влияние на качество сливочного масла : автореферат диссертации … кандидата сельскохозяйственных наук / М. В. Залашко. — Москва, 1961. Биосинтез липидов дрожжами : диссертация … доктора биологических наук : 03.00.00 / Залашко Михаил Валентинович. — Минск, 1971.

Літаратура Залашко Михаил Валентинович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 598.

Катэгорыя:Мікрабіёлагі СССР Катэгорыя:Мікрабіёлагі Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута мікрабіялогіі НАН Беларусі