Мугірына — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці на мяжы з Лепельскім раёнам. Знаходзіцца за 27 км на ўсход ад Ушачаў, каля вёскі Завадзіна. Належыць да групы Ушацкіх азёр. Возера знаходзіцца ў басейне ракі Тураўлянка.

Плошча Мугірына складае 1,48 км². Найбольшая глыбіня возера — 26,2 м. Даўжыня — 2,5 км, найбольшая шырыня — 1,2 км. Даўжыня берагавой лініі — 7,3 км. Аб'ём вады ў возеры складае 8,31 млн. м³, плошча вадазбору возера — 2,9 км².

Схілы катлавіны возера на захадзе і поўначы маюць вышыню 15—20 м, парослыя хмызняком. На поўдні вышыня схілаў складае да 10 м. На ўсходзе схілы невыразныя, забалочаныя. Берагавая лінія звілістая. Дно вадаёма да глыбіні 1 м пясчанае, на большых глыбінях — высланае сапрапелем.

Вада ў возеры вызначаецца высокай празрыстасцю. Мугірына зарастае слаба. Злучана канавай з возерам Паўазер′е.

Назва Назва возера ад назвы вёскі, што была на паўночным беразе возера.

Літаратура Блакітная кніга Беларусі — Мн.: БелЭн, 1994.

Спасылкі Возера Мугірына

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Ушацкага раёна Катэгорыя:Ушацкая група азёр