Прынцэса Уэльская (; валійск.: Tywysoges Cymru) — тытул, які носяць жонкі валійскіх кіраўнікоў (з 14 стагоддзя спадкаемцаў англійскага, пазней брытанскага трона). Брытанскі ветлівы тытул.
Сёння належыць Кэтрын, жонцы прынца Уэльскага Вільяма.
Гісторыя Магчыма, тытул насілі жонкі незалежных валійскіх прынцаў, але сведчанняў гэтага няма. У шлюбе з прынцамі Уэльскімі былі Джаана (або Сіван), Ізабэла дэ Браўз і Элізабэт Ферэрс.
Раней за «прынцэсу» (валійск.: tywysoges) з’явіўся тытул «каралева» (валійск.: brenhines). Яго насілі Ангарад фэрх Оўайн, жонка Грыфіда ап Кінана, і Крысцін фэрх Гаронві, жонка Оўайна Гвінеда («каралева-ўдава»).
Элеанора дэ Манфор — першая, паводле пісьмовых крыніц, карысталася тытулам прынцэсы. Яна была замужам за Лівелінам ап Грыфідам, адным з апошніх незалежных прынцаў Уэльса. Яна памерла неўзабаве пасля нараджэння сваёй адзінай дачкі Гвенліян, якая пасля смерці бацькі трапіла ў палон зусім немаўляткам.
З 1301 года тытул прынца Уэльскага належаў спадчыннікам англійскага, а пасля 1707 года і брытанскага прастола. Тытул прынцэсы Уэльскай ніколі не быў самастойным (жанчына не магла атрымаць яго ў спадчыну).
Спіс прынцэс Уэльскіх
Жонкі валійскіх кіраўнікоў ВыяваІмяМужНараджэннеСмерцьЗаўвагіДжаана УэльскаяЛівелін Вялікі11912 лютага 1237Вядомая як Сіван у Уэльсе;Лэдзі Уэльская і Сноўданская;Прыпушчаецца, што яна была прынцэсай УэльскайІзабэла дэ БраўзДавыд ап Лівелін12221248Прыпушчаецца, што яна была прынцэсай УэльскайЭлеанора дэ МанфорЛівелін ап Грыфід125219 чэрвеня 1282Прынцэса Уэльская;Лэдзі СноўданCalendar of Patent Rolls, 1272-81, 306; CPR, 1281-92, 11Calendar of Ancient Correspondence, 75-76Foedera I, ii, 576, 584, 587Элізабэт ФерэрсДавыд ап Грыфід12501300Прыпушчаецца, што яна была прынцэсай УэльскайГвенліян Уэльская—чэрвень 12827 чэрвеня 1337Прынцэса Уэльская;дачка Лівеліна ап ГрыфідаМаргарэт ХанмерОўайн Гліндур13701420Пазней даданая ў лік прынцэсDeborah Fisher, Princesses of Wales (University of Wales Press, 2005)Катрын фэрх Оўайн ГліндурЭдмунд Морцімер1413Прыпушчаецца, што яна была прынцэсай Уэльскай;дачка Оўайна ГліндураIssues of the Exchequer, Hen. III — Hen. VI, ed. F Devon (Record Commission, 1837), p. 327
Жонкі спадкаемцаў англійскага і брытанскага трона Выява Імя Нараджэнне ШлюбАтрымала тытулМужЗмена тытулаСмерцьЗаўвагі Джаана Кенцкая 19 верасня 1328 10 кастрычніка 1361 Эдуард Вудстак 7 чэрвеня 1376Смерць мужа;стала прынцэсай-удавой Уэльскай 7 жніўня 1385 Ганна Невіл 11 чэрвеня 1456 13 снежня 1470 Эдуард Вэстмінстэрскі 4 мая 1471Смерць мужа;стала прынцэсай-удавой Уэльскай 16 сакавіка 1485 Пасля ўзяла шлюб з Рычардам III і стала яго каралевай-кансортам Кацярына Арагонская 16 снежня 148519 мая 1499 (па даверанасці) 14 лістапада 1501 Артур Цюдар 2 красавіка 1502Смерць мужа;стала прынцэсай-удавой Уэльскай 7 студзеня 1536 Пазней узяла шлюб з Генрыхам VIII і стала яго каралевай-кансортам Караліна Брандэнбург-Ансбахская 1 сакавіка 1683 22 жніўня 1705 27 верасня 1714 Джордж Аўгуст 11 чэрвеня 1727Муж стаў каралём пад імем Георг II;стала каралевай-кансортам 20 лістапада 1737 Аўгуста Саксен-Кобург-Альтэнбургская 30 лістапада 1719 17 красавіка 1736 Фрэдэрык Луі 31 сакавіка 1751Смерць мужа;<br/ >стала прынцэсай-удавой Уэльскай 8 лютага 1772 Караліна Браўншвайгская 17 мая 1768 8 красавіка 1795 Джордж Аўгуст Фрэдэрык 29 студзеня 1820Муж стаў каралём пад імем Георг IV;стала каралевай-кансортам 7 жніўня 1821 Аляксандра Дацкая 1 снежня 1844 10 сакавіка 1863 Альберт Эдвард 22 студзеня 1901Муж стаў каралём пад імем Эдуард VII;стала каралевай-кансортам 20 лістапада 1925 Марыя Тэкская 26 мая 1867 6 ліпеня 1893 9 лістапада 1901 Джордж Фрэдэрык Эрнэст Альберт 6 мая 1910Муж стаў каралём пад імем Георг V;стала каралевай-кансортам 24 сакавіка 1953 Дыяна Спенсер 1 ліпеня 1961 29 ліпеня 1981 Чарлз Філіп Артур Джордж 28 жніўня 1996Развялася;захавала тытул прынцэсы Уэльскай 31 жніўня 1997 Каміла Паркер-Боўлз 17 ліпеня 1947 9 красавіка 2005 8 верасня 2022Муж стаў каралём пад імем Карл III;стала каралевай-кансортам Замест тытула прынцэсы выкарыстоўвала зварот герцагіня Корнуальская Кэтрын Мідлтан 9 студзеня 198229 красавіка 2011 9 верасня 2022 Уільям Артур Філіп Луі Цяперашняя прынцэса
Катэгорыя:Прынцэсы Вялікабрытаніі