Іосіф Іосіфавіч Сяргей (, в. Панарка, Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі энергетык. Доктар тэхнічных навук (2001), прафесар (2010).

Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Электрычныя станцыі», 1974).

Працаваў у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 1980, энергетычны факультэт, кафедра «Электрычныя станцыі», загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: электрадынамічная стойкасць і аэрадынамічная стабільнасць токавядучых канструкцый з гібкімі праваднікамі энергасістэм.

Узнагароды Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2010).

Бібліяграфія Динамика гибких проводов электроустановок энергосистем: теория и вычислительный эксперимент : диссертация … доктора технических наук : 05.14.02 ; 01.02.04 : защищена 00.06.2000 : утверждена 17.01.2001 / Сергей Иосиф Иосифович. — Минск, 2000. Динамика проводов электроустановок при коротких замыканиях: Теория и вычислительный эксперимент / И. И. Сергей, М. И. Стрелюк — Мн.: ВУЗ-ЮНИТИ, 1999. — 251 с.: ил., табл.; 20 см. — 500 экз. — ISBN 985-6290-31-7.

Літаратура

Сергей Иосиф Иосифович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 642.

Катэгорыя:Энергетыкі СССР Катэгорыя:Энергетыкі Беларусі