Уладзімір Аляксандравіч Бажанаў (нар. , Таганрог, Растоўская вобласць, РСФСР) — беларускі гісторык, палітолаг. Доктар гістарычных навук (1998), прафесар (2003).
Біяграфія Скончыў Універсітэт дружбы народаў імя П. Лумумбы (1974), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (дактарантура, спецыяльнасць «Паліталогія», 1996).
Працаваў у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 2011, факультэт тэхналогій кіравання і гуманітрызацыі, кафедра «Гісторыя, сусветная і айчынная культура», загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: улада; палітыка; дзяржаўнасць.
Бібліяграфія Политическая партия и государственный аппарат в условиях советской однопартийной системы (по материалам СССР 20-х гг.) : диссертация … доктора исторических наук : 07.00.03 / Божанов Владимир Александрович. — Минск, 1995.
Літаратура Бажанаў Уладзімір Аляксандравіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 2003. — Т. 6, кн. 2. — С. 326. Божанов Владимир Александрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 435.
Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі