Герб Жамойцкага староства () — геральдычны сімвал Жамойцкага староства Вялікага княства Літоўскага.

У 1411 годзе, пасля Вялікай вайны з Тэўтонскім ордэнам, паспяховай для Польшы і ВКЛ, Жамойць паводле 1-га Таруньскага міру ўвайшла ў склад ВКЛКанчаткова Жамойць увайшла ў склад ВКЛ паводле Мельніцкаму міру 1422 года. З 1411 года вялікія князі літоўскія рэгулярна прызначалі ў Жамойць старостаў, але ў вялікакняжацкім тытуле яна называлася княствам.

Апісанне У чырвоным полі чорны паўсталы мядзведзь са срэбным (часам выяўлялі залатым) ашыйнікам.

Гісторыя Мядзведзя на гербе Жамойці звязвалі з Урсінамі, адным з легендарных арыстакратычных родаў, якія паводле падання пра Палемона перасяліліся з Італіі ў Літву, бо прозвішча роду паходзіць ад (мядзведзь або мядзведжы). Аднак у Грунвальдскай бітве (1410) і на Канстанцкім царкоўным саборы (1415) жамойты ўдзельнічалі яшчэ без свайго герба, у Канстанцы яны прасілі вялікага князя Вітаўта дазволу карыстацца яго геральдыкай.

У 1584 годзе герольд Барташ Папроцкі ўпершыню дае апісанне герба Жамойціі — у барвовым полі чорны мядзведзь з белым ланцугом вакол шыіБартош Папроцкий Гербы польскага рыцарства, 1584.

Мядзведзь, які стаіць на чатырох лапах, на пячатцы вялікага князя Вітаўта, які раней лічылі гербам Жамойці, аказаўся гербам Смаленскага княства, бо на пячатках вялікіх князёў Аляксандра, Жыгімонта Старога і Жыгімонта Аўгуста над мядзведзем надпіс (Смаленскі).

На вялікім гербе Расійскай імперыі таксама выяўлялі «герб Самагіцкі» — у залатым полі «чорны, паўсталы на задніх лапах, мядзведзь, з барвянымі вачыма і языком».

Галерэя

Спасылкі Istoriniai duomenys. Išsamiau apie Žemaitijos herbą

Катэгорыя:Жамойцкае княства Катэгорыя:Гербы ваяводстваў Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Гербы ваяводстваў Рэчы Паспалітай