12 лістапада 2022 года два самалёты часоў Другой сусветнай вайны, B-17 Flying Fortress і Bell P-63 Kingcobra, сутыкнуліся ў паветры і разбіліся падчас авіяшоу Wings Over Dallas у Даласе, штат Тэхас.
Самалёты B-17 быў ідэнтыфікаваны як Texas Raiders з рэгістрацыйным нумарам N7227C. Паступіў на ўзбраенне ў 1945 годзе. Гэта быў адзін з нямногіх ацалелых самалётаў B-17 Flying Fortress, якія засталіся прыдатнымі да палётаўRiess, Rebekah; Tucker, Emma (November 12, 2022). «Vintage military aircraft collide mid-air at Dallas air show». CNN.com. Retrieved November 12, 2022.. Другі задзейнічаны самалёт быў ідэнтыфікаваны як P-63F-1-BE Kingcobra з рэгістрацыйным нумарам N6763. Паступіў на ўзбраенне ў 1946 годзе і эксплуатаваўся авіяцыйным музеем American Airpower HeritageRanter, Harro. «Accident Bell P-63F Kingcobra N6763, 12 Nov 2022». aviation-safety.net. Retrieved November 12, 2022..
Крушэнне Паводле сведчанняў сведак і відэа, размешчаных у сацыяльных сетках, P-63 выконваў высакахуткасны разварот на ўзлётна-пасадачную паласу, губляючы вышыню. Ён сутыкнуўся з B-17 у левай задняй частцы зверху, адарваўшы фюзеляж B-17 ад кропкі адразу за яго крыламі. Абодва самалёта разваліліся на часткі і праз некалькі секунд ўпалі на зямлю, а пасля загарэўліся. Сутыкненне адбылося а 13:25 па мясцовым часе. Афіцыйныя асобы паведамілі, што экіпаж B-17 складаўся пяці чалавек, у кабіне P-63 быў адзін чалавек. Усе яны загінулі.
Рэакцыя Некалькі афіцыйных асоб Тэхаса адрэагавалі на аварыю ў Твітэры.
Праз некалькі гадзін пасля аварыі Саюзная асацыяцыя пілотаў ЗША, якая прадстаўляе пілотаў American Airlines, пацвердзіла ў Твітэры, што двое яе былых членаў, Тэры Баркер і Лен Рут, уваходзілі ў склад экіпажа B-17 і загінулі ў выніку крушэння.
У сваю чаргу Федэральнае ўпраўленне грамадзянскай авіяцыі ЗША і Нацыянальны савет па бяспецы на транспарце пачалі расследаванне аварыі.
Катэгорыя:Катастрофы 2022 года Катэгорыя:Лістапад 2022 года Катэгорыя:Падзеі 12 лістапада Катэгорыя:2022 год у ЗША Катэгорыя:Далас