Марыя Крысціна Дэзірэ Генрыета Феліцытас Раньера фон Габсбург-Латарынгская (; , Жыдлаховіцэ, Аўстрыйская імперыя — , Мадрыд, Каралеўства Іспанія) — каралева-кансорт Іспаніі, другая жонка караля Іспаніі Альфонса XII, пасля яго смерці — рэгент Іспаніі да нараджэння свайго сына Альфонса XIII, а затым у гады яго маленства (з 1885 па 1902).
Біяграфія Нарадзілася ў замку Грос-Зеелавіц каля Брно ў Маравіі ў сям’і эрцгерцага Карла Фердынанда і эрцгерцагіні Лізаветы. Па бацьку прыходзілася ўнучкай Карлу Людвігу Аўстрыйскаму, герцагу Цешэнскаму і Генрыеце Насаў-Вейльбургскай. У сям’і яе звалі Крысці.
29 лістапада 1879 года ў базіліцы Аточа ў Мадрыдзе адбылося вянчанне Марыі Крысціны з каралём Іспаніі Альфонсам XII. У іх было трое дзяцей.
Каралева-ўдава і рэгент
Калі кароль памёр ад туберкулёзу 25 лістапада 1885 года, каралева была цяжарная трэцім дзіцем. Спадкаванне кароны залежала ад полу гэтага дзіцяці: калі б на свет з’явілася трэцяя дачка, на трон узышла б старэйшая. Трон быў абвешчаны вакантным да родаў, а каралева стала рэгентшай. 17 мая 1886 года нарадзіўся сын — Альфонс XIII. Да таго, як яму ў 1902 годзе споўнілася 16 гадоў, Марыя Крысціна працягвала выконваць рэгенцкія абавязкі.
У 1929 годзе яна памерла ў каралеўскім палацы ў Мадрыдзе і пахавана ў Эскарыяле.
Дзеці
Інфанта Марыя дэ лас Мэрсэдэс (1880—1904) — замужам за прынцам Карласам Бурбон-Сіцылійскім; Інфанта Марыя Тэрэза (1882—1912) — замужам за прынцам Фердынандам Баварскім; Альфонс XIII (нарадзіўся пасля смерці свайго бацькі; 1886—1941) — жонка Вікторыя Яўгенія Батэнберг.
Літаратура
Спасылкі
Imperial House of Austria Royal House of Spain
Катэгорыя:Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна Катэгорыя:Эрцгерцагіні Аўстрыйскія Катэгорыя:Рэгенты Іспаніі Катэгорыя:Рэгенткі Катэгорыя:Дамы ордэна Зорнага крыжа Катэгорыя:Кавалеры ордэна Святой Кацярыны 1 ступені Катэгорыя:Пахаваныя ў Эскарыяле