Oryx, або Oryxspioenkop — нідэрландскі сайт ваеннай аналітыкі і даследавання ваенных дзеянняў, які збірае інфармацыю з адкрытых крыніц.
Сайт вядуць Стэйн Мітцэр і Ёст Оліманс, якія раней працавалі ў Bellingcat.
Орыкс створаны ў 2013 годзе і спачатку вывучаў баявыя дзеянні ў Сірыі, пазней ў Нагорным Карабаху. Мітцэр і Оліманс таксама выдалі кнігу пра паўночнакарэйскія Узброеныя сілы.
Стаў стаў міжнародна вядомы падчас расійскага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе, падлікам і адсочваннем матэрыяльных страт на аснове візуальных доказаў і даных з адкрытых крыніц (OSINT) і сацыяльных сетак. Oryx рэгулярна цытуюць вядучыя СМІ, у тым ліку Forbes,, The Wall Street Journal, CNN, Reuters, The Guardian, Newsweek; ; , CBS News, National Interest, а таксама расійскія і рускамоўныя выданні Радыё «Свабода», Руская служба BBC, Голас Амерыкі, DW, Новая газета, Российская газета.
Таксама даныя сайта выкарыстоўваюць у сваіх працах ваенныя аналітычныя цэнтры і даследчыя інстытуты, у тым ліку IISS, RUSI, , FOI.
Forbes назваў Oryx «найнадзейнешай крыніцай па канфлікце на дадзены момант», а яго працу «выбітнай». У сувязі з тым, што Oryx улічвае толькі візуальна пацверджаныя страты, яго лічбы часта лічаць самымі мінімальнымі зыходнымі данымі для ацэнак страт.
Катэгорыя:Сайты Катэгорыя:Арганізацыі Нідэрландаў