Акруга Уалдо () — акруга на поўдні штата Мэн, ЗША. Насельніцтва на 2020 год складала чалавек. Адміністрацыйны цэнтр акругі — горад Белфаст.
Тэрыторыя акругі Уалдо была часткай акругі Ёрк правінцыі Масачусетс-Бэй да 1760 года, затым увайшла ў склад новай акругі Лінкальн. У 1789 годзе была створана акруга Ханкок, якая ўключала тэрыторыю Уалдо. 7 лютага 1827 года з Ханкока была выдзелена тэрыторыя новай акругі, якая была названа ў гонар генерала Сэмюэля Уалдо.
Геаграфія Плошча акругі складае км², з іх км² (86 %) — суша, а 320 км² (14 %) — вада. Яна знаходзіцца на поўдні штата Мэн на заходнім беразе заліва Пенабскот. У склад Уалдо ўваходзяць астравы Айлзбара, Сірс і Уорэн. Іншыя водныя шляхі — рэкі Себастыкук, Пасагасавакеаг і Сэнт-Джордж, а таксама сажалкі Юніці і Шыпскот.
На тэрыторыі акругі знаходзіцца 26 гарадоў.
Дэмаграфія
Паводле перапісу 2020 года ў акрузе Уалдо жылі чалавек. Сярэдні ўзрост насельніцтва — 46,2 год. Насельніцтва акругі па ўзроставым дыяпазоне размеркавалася наступным чынам: 18,6 % — жыхары маладзейшыя за 18 гадоў, 58,9 % — ад 18 да 65 гадоў і 22,5 % — ва ўзросце 65 гадоў і старэй.
У 2020 годзе медыяны даход на сям’ю ацэньваўся ў $, на хатнюю гаспадарку — у $. 12,5 % насельніцтва пражываюць за рысай беднасці. 31,6 % маюць вышэйшую адукацыю.
Галерэя
Катэгорыя:Акругі Мэна