Аляксандр Аляксандравіч Краўцо́ў (, Масква, Расія — ) — беларускі спецыяліст у галіне будаўнічай механікі. Прафесар (1920).

Біяграфія Скончыў Імператарскае Маскоўскае тэхнічнае вучылішча (кваліфікацыя «Інжынер-механік», 1899).

Працаваў у Маскоўскай гарадской управе (інжынер), Беларускім сельскагаспадарчым інстытуце (1920—1933, загадчык кафедры будаўнічай механікі), Беларускім політэхнічным інстытуце (1933—1941 і з 1945, кафедра «Будаўнічая механіка», прафесар, у 1933—1941 і 1945—1958 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: разлік будаўнічых канструкцый.

Узнагароды Званне «Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларускай ССР» (1949), ордэны Леніна (2) і іншае.

Бібліяграфія Достижения строительной механики в Белоруссии за 40 лет советской власти : краткий очерк / А. А. Кравцов. — Минск, 1957. О кривых второго порядка / А. А. Кравцов. — Минск, 1948. Приложение метода уравновешивания к расчету трехпролетных несимметрично нагруженных балок и рамных конструкций / А. А. Кравцов. — Минск, 1955.

Крыніцы

Літаратура

Краўцоў Аляксандр Аляксандравіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1969. — Т. 6. — С. 109. Краўцоў Аляксандр Аляксандравіч // Памяць : Мінск. — Мінск, 2006. — Кн. 5, ч. 1. — С. 341.