Сяргей Сцяпанавіч Касцюковіч (, станцыя Негарэлае, Дзяржынскі раён, Мінская вобласць — ) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі машына- і прыборабудавання, метралагічнага забеспячэння. Кандыдат тэхнічных навук (1955), прафесар (1984). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1949; аспірантура, 1955).
Працаваў у Міністэрстве вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР (1968—1979, начальнік Упраўлення вышэйшых вучэбных устаноў), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 1949, прыборабудаўнічы факультэт, кафедра «Стандартызацыя, метралогія і інфармацыйныя сістэмы», прафесар, у 1961—1984 — загадчык кафедры «Прыборы дакладнай механікі», у 1968—1979 — па сумяшчальніцтве, у 1962—1968 — дэкан машынабудаўнічага факультэта, 1979—1984 — прарэктар па вучэбнай рабоце).
Навуковыя інтарэсы: тэхналогія вытворчых прыбораў; прымяненне прынцыпаў функцыянальнай узаемазамяняльнасці для павышэння якасці, дакладнасці і надзейнасці прадукцыі; метралагічнае забеспячэнне і інтэнсіфікацыя тэхналагічных працэсаў у машына- і прыборабудаванні.
Узнагароды Ордэны Чырвонай Зоркі (1944), Айчыннай вайны 2 ступені (1985), знакі «За заслуги в стандартизации» (1968), «За отличные успехи в работе высшей школы» (1970) і інш.
Бібліяграфія Некоторые вопросы качества поверхности, обработанной резанием с применением электрического тока : автореферат диссертации … кандидата технических наук / С. С. Костюкович. — Минск, 1956.
Літаратура
Костюкович Сергей Степанович // Кто есть кто : доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии : справочник. — Минск, 2000. — С. 101—103. Костюкович Сергей Степанович — студент, военный, ученый / Кислюк В. С., Яколцевич В. Г. // БПИ, БГПА, БНТУ ― история, традиции, перспективы. — Минск, 2011. — С. 113.
Катэгорыя:Дэканы машынабудаўнічага факультэт БНТУ Катэгорыя:Выкладчыкі прыборабудаўнічага факультэта БНТУ