Уладзімір Адольфавіч Веранько (нар. , в. Ейны, Пастаўскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне дарожна-будаўнічых матэрыялаў. Доктар тэхнічных навук (1998), прафесар (1999).

Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1975).

Працаваў у Беларускім дарожным навукова-даследчым інстытуце (1975—1977), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 1978, факультэт транспартных камунікацый, кафедра «Праектаванне дарог», прафесар).

Навуковыя інтарэсы: праблемы трываласці і надзейнасці дарожна-будаўнічых матэрыялаў; структура і ўласцівасці кампазіцыйных будаўнічых матэрыялаў; новыя эфектыўныя тэхналогіі ў дарожным будаўніцтве.

Узнагароды Нагрудныя знакі «Изобретатель СССР» (1986), «Ганаровы дарожнік Беларусі», сярэбраны медаль ВДНГ СССР (1990).

Бібліяграфія Дорожные бетоны на органогидравлических вяжущих (теория и практическое применение) : диссертация … доктора технических наук : 05.23.05 / Веренько Владимир Адольфович. — Минск, 1998.

Літаратура

Веренько Владимир Адольфович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 625. Веренько Владимир Адольфович // Кто есть кто : Доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии : справочник. ― Минск, 2000. — С. 116—117.