61-я партызанская брыгада — дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Клічаўскага, Бялыніцкага, Шклоўскага, Быхаўскага, Кіраўскага і Магілёўскага раёнаў. З ліпеня 1941 года на станцыі Мілое Клічаўскага раёна дзейнічала партызанская група Р. К. Паўлава, якая ў маі 1942 года ўвайшла ў Клічаўскі аператыўны цэнтр як 61-ы атрад. З лістапада атрад у складзе 5-й Клічаўскай брыгады, з мая 1943 года дзейнічаў самастойна. З ліпеня 1943 асобны атрад Магілёўскай ваенна-аператыўнай групы. 30 ліпеня 1943 года атрад (568 партызан) злучыўся з Чырвонай Арміяй. Пасля злучэння БШПР вызначыў атрад з кастрычніка 1943 года як брыгаду ў складзе 3 атрадаў.
Камандаванне Камандзір Р. К. Паўлаў
Камісары Ф. Ц. Кавальчук; А. А. Хачатран; П. Я. Гаро; Дз. Ф. Вайстроў.
Начальнікі штаба Г. А. Цывін; В. П. Белабародаў; М. Ф. Мірановіч.
Гісторыя Партызаны наносілі ўдары па камунікацыях на ўчастках Орша — Жлобін, Магілёў — Мінск, Магілёў — Бабруйск. У аперацыі «рэйкавая вайна» падарвалі больш за 800 рэек. 9 жніўня 1942 года вялі бой супраць карнікаў. Удзельнічалі ў разгроме нямецкіх ганізонаў у вёсцы Дручаны ў красавіку 1943, вёсцы Дашкаўка Магілёўскага раёна, у вёсцы Ермалавічы ў кастрычніку 1943, у гарадскім пасёлку Клічаў, 20 чэрвеня 1944 года разам з 1-м баталёнам 121-га партызанскага палка вялі бой з часцямі мотамеханізаванай дывізіі, расквартараванымі ў вёсцы Ямніца. Да падыходу Чырвонай Арміі ўтрымлівалі пераправу цераз раку Друць.
Гл. таксама Кучынскі бой Бялыніцкія аперацыі Ермаловіцкі бой Клічаўскія баі Ямніцкі бой
Літаратура
Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1941 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1943 годзе