Мір Абдульфат-хан Мір Рза Хан-аглы Талышынскі (Ага-хан) () (19 верасня 1885, Ленкарань — 21 снежня 1949, Баку) — азербайджанскі ўрач, украінскі дыпламат. Віцэ-консул Украінскай Народнай Рэспублікі ў Азербайджане. Доктар медыцынскіх навук (1937), прафесар (1939).
Біяграфія Нарадзіўся 19 верасня 1885 года ў горадзе Ленкарань Бакінскай губерні ў сям’і патомнага двараніна. У 1909 годзе скончыў Бакінскую гімназію. У 1916 годзе скончыў медыцынскі факультэт Універсітэта Святога Уладзіміра.
З 1916 па сакавік 1917 года працаваў ардынатарам у Харкаўскім шпіталі Таварыства Чырвонага крыжа.
У красавіку 1917 года пачаў працаваць у хірургічным аддзяленні Бакінскай гарадской клінічнай бальніцы.
У 1919 годзе ганаровы віцэ-консул УНР у Азербайджане.
З 1920 года працуе на кафедры агульнай хірургіі Бакінскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У 1930 годзе заснаваў аддзяленне траўматалогіі ў Бакінскай бальніцы імя М. A. Сямашкі.
У 1935 годзе ён выдаў першы падручнік па траўматалогіі на азербайджанскай мове для студэнтаў медыцынскага інстытута.
У 1938—1944 гадах загадваў аддзяленнем траўматалогіі-артапедыі і ваенна-палявой хірургіі Азербайджанскага інстытута ўдасканалення ўрачоў.
Адначасова ў гады Вялікай Айчыннай вайны быў галоўным хірургам ваеннага шпіталя.
Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны заснаваў Бакінскі навукова-даследчы інстытут траўматалогіі і рэканструктыўнай хірургіі, дзе ўзначаліў аддзяленне траўматалогіі-артапедыі, якім кіраваў да канца жыцця.
Памёр 21 снежня 1949 года ў БакуМир-Абульфат-хан(Ага-хан) Талышинский Первый азербайджанский травматолог-ортопед..
Сям’я
бацька — Мір-Рза-Кулі-хан Талышынскі (1863—1932) Жонка — Кішвяр-ханым, Мір — дачка Хашым-бека Талышханава Меў двое дзяцей: Адыля-Ханым (Ляля-ханум) і Мір-Абасгулу-Хан (Талышынскі) Азіз.
Спасылкі
Лідер двох епох. Азербайджансько-українські відносини через призму життя і діяльності Гейдара Алієва Энциклопедия / «Неизвестные» бакинцы
Катэгорыя:Дыпламаты Украіны Катэгорыя:Медыкі Азербайджана Катэгорыя:Траўматолагі Катэгорыя:Хірургі Катэгорыя:Артапеды